SlideShare a Scribd company logo
1 of 35
Аддзел гуманiтарна-асветнiцкай работы
Алесь Уладзіміравіч
Пісьмянкоў
(1957 – 2004)
Аўтар кніг паэзіі:
“Белы камень”, “Чытаю зоры”,
“Планіда”, “Вешы”,
“Журавель над студняй”,
“Я не памру пакуль люблю”;
для дзяцей:
“Заўзятары”,
“Ласуны-веселуны”, “Мы з братам”
і пасмяротнай кнігі
“Думаць вершы”
Лаўрэат прэміі Ленінскага
камсамола Беларусі,
Літаратурнай прэміі
імя Аркадзя Куляшова
Жыццёвы лёс Алеся
Пісьмянкова, аднаго з самых
яркіх сучасных паэтаў, лаўрэата
прэміі Ленінскага камсамола і
Літаратурнай прэміі імя
А.Куляшова, цудоўнага
адкрытага і шчырага чалавека
аказаўся не доўгім, але чытаючы
яго вершы, літаратурныя эсэ,
адчуваеш, “так, гэта тая
літаратура, якая дае жыцёвые
сілы, якая напаўняе любоўю да
жыцця, гэта тая літаратура, якая
павінна жыць вечна”.
Што значыць вечна?
На гэта пытанне нам адкажа сам паэт
Алесь Пісьмянкоў
ПРА ВЕЧНАЕ
Кажуць, быў я аблашчаны доляй,
Хоць мой дом не мінала бяда:
Я па мёртвых паплакаў даволі,
А жывых яшчэ болей шкада.
Бо мы ўсе на зямлі гэтай госці,
Не забавімся мы на зямлі,
І калі я пакрыўдзіў кагосьці,
То і мне тая рана баліць.
Нам усім не хапае спагады,
І любові жывым не стае…
Нам адпушчана так небагата,
Што й грахі не замоліш свае.
ЗАМЕСТ АЎТАБІЯГРАФІІ
Мой прадзед быў скрыпач –
Ён выкрасаў і смех, і плач.
А дзед у пчолах ведаў толк,
Як сёння рэдка знае хто.
І ў бацькі рэдкі дар –
Сваёй зямлі ён гаспадар.
А я – ні граць, ані – араць,
Хоць крычма закрычы!
Каб існаванне апраўдаць,
Я вершы крэмзаю ўначы.
Я расказаць хачу пра род,
Пра вечны клопат на сяўбе…
Пра іх пішу каторы год,
Пра іх і пра сябе.
Алесь Пісьмянкоў
“Многія пытаюцца: ці сапраўднае прозвішча? Пісьмянкоў, Пісьмянок.
Занадта літаратурнае. Можа, гэта псеўданім? “Сапраўднае. Даронае
прадзедам і Богам”. У двадцацігадовым узросце паэт напісаў баладу роду,
якая пачынала сабою першую кніжку паэта “Белы камень”.
Дзед, раскажы баладу роду,
Што ні кажы, ты – старажыл …
З Дняпра наш продак родам,
З зямлі Машэк, з зямлі Вашчыл.
Гарачы норавам і сэрцам,
Як люд у нашай старане,
Вачэй радзіміцкіх азерцы,
Крыху гарэзінкі на дне.
Любіў жыццё ён больш чым Бога,
Як мёд, піў вусны маладзіц.
Яго жыццёвыя дарогі
Працялі стрэлы навальніц.
Хоць плугам трызнілі далоні,
Ды не ржавеў ягоны меч, –
З ліхім іржаннем неслі коні
Яго праз вогнішча і смерць.
Калі ў крывавы час напасцяў
Край бараніў ад груганоў,
Прымусіў многіх косці скласці …
Зірні, брат, колькі курганоў!
З пяром і граматай у згодзе
Ён жыў. І незнарок,
Казалі, князь пры ўсім народзе
Яму імя даў – Пісьмянок.
Ён і пачаў баладу роду,
Вянец ён першы залажыў
З Дняпра наш продак родам,
З зямлі Машэкаў і Вашчыл!
Курганы моўчкі спяць на ўлонні,
Даўно ў музеі лук і меч…
А мне ўсё сняцца тыя коні,
Што неслі продкаў цераз смерць.
“Мае бабка і дед былі
выдатныя апавядальнікі. Самую
звычайную гісторыю умелі распавесці
займальна і цікава. Не была ім чужая і
паэзія: многія вершы Якуба Коласа і
Някрасава ведалі напамяць.
Помніцца, адзін наш паэт
расказываў, як ён выдаў першую кніжку і
падарыў яе сваей маці. Маці была
непісменная і каб лепш захаваць сынаў
дарунак, схавала яго ў пячорку. Я
тады паспачуваў паэту, але недзе ў
глыбіні душы ў мяне варухнулася цёплая
радасць – мая першая кніжка “Белы
камень” у дзедавай хаце заўсёды
ляжала пад абразамі.
…Адказнасць перад продкамі
ніколі не давала мне пакою.”
Мы усе адчуваем сваю сувязь з продкамі, з Радзімай. Паэты
адчуваюць яе асабліва. Адказнасць перад імі, удзячнасць і
любоў перапаўняюць душу.
Лістотаю залатою
Верасень выслаў ганак.
Антонаўкай,
Сырадоем,
Бульбаю маладою
Пахне крамяны ранак.
І нечым амаль забытым,
Даўнім,
Сваім,
Вясковым,
Падыхаў – і ты ўжо сыты,
Духам святым здаровы.
За водар нязводна-родны
Дзякуй табе, Айчына!
О, колькі сыноў залётных
Ты, як мяне, лячыла…
Прысніліся словы
Прысніліся словы
І голас матулі.
І чыстым, вясковым
Маленствам дыхнулі:
Аерам і мятай,
Гародам у росах,
Квітнеючым садам,
Духмяным пакосам,
Палянай сунічнай,
Ракой і азерцам,
Той самай крыніцай
З тым самым вядзерцам.
Алесь Пісьмянкоў
У роднай вёсцы ёсць жывая вада
«Кожны прыезд на малую радзіму гэта шчымлівае спатканнем з
маладосцю. Дзе б я ні быў мяне заўсёды цягнула у вёску Бялынкавічы
Касцюковічскага раёна да маіх бацькоў.
“Вялікая наша вёска, прыгожая. Ёсць рачулка, якая называецца
Бесядзь, дзякуючы Куляшову, яна стала своесаблівым сімвалам паэзіі.
Рэчка чыстая раней была, празрыстая, празрыстая, нават відаць, як рыба
ходзіць. З-за варункаў, звязаных з Чарнобылем, зараз трэцяя частка раёна
засыпана радыяцыяй. Раней пілі проста з ракі ваду, зараз гэта небяспечна,
хоць вада па-ранейшаму чыстая. …
Канечне, у вольны час я заўсёды там. Раней, як сыходзіў на
станцыі Бялынкавічы, звычайна ішоў дахаты хвілін 30-40, хоць там хады
недалёка: тут сядзеў Сцяпан, тут сядзеў Іван, далей яшчэ нехта».
Вада. На строме сосны.
У збажыне задумны гай.
Любіць бы вечна гэты край.
Журботны.
Родны.
Росны.
Любіць высокія аблокі,
Ад гора горкую зямлю…
Любіць прызначана мне лёсам:
Я не памру,
Пакуль
Люблю.
Алесь Пісьмянкоў
На мосце праз раку,
нібы праз час
Бялынкавічы
Малюю –
Мілую
Радзіму малую:
Закутую рэчку,
Лясное мястэчка.
Малюю старанна
Сярэбраны ранак,
Сасоннік, алешнік,
Рабіну, канешне ж,
З адвечнай самотай
На сінім сумёце.
Вось дом
Пад бярозай,
Вось дым
На марозе,
Вось след
Каля брамы:
МАМА…
Праз столькі зім, праз столькі
лет
Мяне расчуліў саны след.
Знаёмы след, звычайны
след,
Як гэты снег, як гэты свет.
Як родны дом, замшэлы дах,
Айчыны дым – радзімы
пах…
Куды бяжыць, куды вядзе,
Дзе абрываецца ён, дзе?
Бяжыць праз лес, крычыць
праз лёс,
Каб чысціню я ў сэрцы нёс.
…Праз век ракет
Нёс санны след.
Алесь Пісьмянкоў
КРЫНІЦА
У радзінным краі,
У зялёным гаі
Буду раны гаіць.
Там крыніца адна
Нават ноччу відна
Аж да самага дна.
Туды прадзед хадзіў,
Дзед душу маладзіў,
Бацька сум саладзіў.
Яна ж мкне ўсё, імкне,
Срэбра свеціць на дне
–
Яго хопіць і мне
Алесь Пісьмянкоў
НАСТАЛЬГІЯ ПА ІДЫЛІІ
Якая позняя вясна,
Якое доўгае чаканне!
Мне ноччу сніцца баразна,
Шпаком разбужанае ранне
І бацькам выбелены сад.
Пад белай яблынькаю –
грады.
У маці ясніцца пагляд:
Яна высаджвае рассаду.
Якое простае жыццё
Для выпадковага пагляду!
А тут не побыт, тут –
быццё,
Яго высокая улада.
Мне сніцца выбелены сад,
О, каб вярнуць той кадр
назад!
Алесь Пісьмянкоў
Алесь Пісьмянкоў
Адразу пасля заканчэння
сярэдняй школы будучы пісьменнік
з’ехаў з роднай вёскі ў сталіцу вучыцца.
Паступіў і паспяхова закончыў
філалагічны факультэт БДУ.
Потым працаваў, ізноў жа ў Мінску, у
штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, у
часопісе “Полымя”, потым быў галоўным
рэдактарам “ЛІМа”.
Апошнія гады галоўным рэдактарам
часопіса “Вожык”. І ўвесь гэты час родная
вёска не адпускала яго.
“Паэзія А. Пісьмянкова не можа не выклікаць захаплення – піша
Алесь Марціновіч. – Калі хто і паставіцца абыякава да створанага ім,
дык толькі той, хто ў прыгожым пісьменстве нічога не разумее”
ЛЮТЫ
Люты ў валёнкі абуты,
Апрануты люты ў кажух.
Люты
спрабуе
на
лютні
Апошні акорд завірух.
Чуеце
лютага
лютню?
У лютага слых абсалютны.
ЛІПЕНЬ
Узмакрэлы і босы,
Бронзавы ад загару,
Стомлены сенакосам,
Ліпень прылёг памарыць.
Мёдам на ўсю Еўропу
Пахнуць стагі і копы.
Алесь Пісьмянкоў
Вечар вынырнуў нясмела,
Цені чорныя кладзе.
Сонца яблыкам паспелым
Хутка ў Бяседзь упадзе.
Вінны водар б’е ў скроні,
Спелых яблык хмеліць пах.
Уздыхаюць сумна коні
На мядовых берагах.
У туманы клічуць сосны,
Нібы мачты караблёў.
Толькі мне збірацца позна –
Я ўжо сэрца раскалоў.
І, відаць, невыпадкова
Боллю сціснулі ціскі:
Я не той, не свой, вясковы
І зусім не гарадскі.
Ёсць ў яго радках штосьці Ясенінскае. І не толькі ў інтанацыі, – піша Алесь
Марціновіч, - як і Ясенін, Пісьмянкоў пастаянна знаходзіўся на ростанях.
Баяўся стаць не сваім для вёскі, ды шмат у чым чужым адчуваў сябе і ў
горадзе.”
Неба вымытага просінь.
Ветрык лес не ўскалыхне.
Як ласкавы доктар, восень
Арытмію лечыць мне:
“Беражы сябе ад трансаў,
Прэч трывогі ўсе гані!
Ды забудзь грамадскі
транспарт –
Лепей ездзі на кані.
Ці хадзі па сцежках лета
Аж да стомы у нагах.
Без білета на балеты
На пакошаных лугах.
Пі, як продак піў, –
з крынічкі,
(Кожнай кропляй даражы!),
Ноч застане ў маладзічкі –
Бульбу выбраць памажы …”
Я хадзіў па сцежках лета,
Я шукаў гаючых слоў.
На бусліных быў балетах –
Толькі мала ўжо буслоў.
І вады жывой, салодкай,
Я шукаў, відаць, дарма
Тых крыніц, што зналі продкі,
На зямлі даўно няма.
Халадзелі ў небе знічкі,
А душу вярэдзіў страх…
Не спаткаў я маладзічку –
Маладзічкі ў гарадах.
Алесь Пісьмянкоў
“Амаль ніколі не пішу – я
запісваю. Паэты добра ведаюць, што
часта першыя строфы прыходзяць самі,
яны нараджаюцца лёгка, без усякай
натугі, і дыханне іхняе натуральнае і
нязмушанае. Яны як падарунак ад Бога.
Іншы раз нават здаецца, што да іхняга
з’яўлення на гэты свет ты не маеш ніякага
дачынення.
Проста табе быў голас аднекуль
адтуль, і ты яго ўсяго толькі паслухаў ды
запісаў на чысты аркуш паперы.
… Я ніколі не пісаў вершаў – я іх думаў”.
Вершы могуць здарацца,
Вершы могуць прысніцца,
Могуць плакаць, смяяцца,
Крычаць і маліцца.
Вершы могуць забыцца,
У куточак забіцца,
Замаўчаць, затаіцца,
Каб аднойчы адбыцца.
І збыцца.
Алесь Пісьмянкоў
ГЕНІЯЛЬНАЯ ЗДАГАДКА
Час гусінага пяра
Шмат пакінуў нам дабра.
Хоць рыпелі нашы пёры,
Сталі класікаю творы.
А цяпер ляціш на хутар
І адразу – за камп’ютэр.
А ў тых пёрах у гусіных,
Кажуць, процьма вітамінаў,
І, відаць, не без карысці
Іх любіў сам Пушкін грызці
Алесь Пісьмянкоў
Я на мора
Не паеду,
А паеду
Лепш да дзеда.
Лепш
У дзеда Усёведа
Пагасцюю
Гэта лета.
Там
Любімы мой бярэзнік,
Там
Чакае Боб-гарэзнік,
Там
Кузьма –
мой кот вучоны –
Лічыць
Лапкаю вагоны.
Алесь Пісьмянкоў
У кожнага свая Керн...
«Жанчына ў наша жыццё прыходзіць нечакана,
як і верш. І абсалютна натуральна, што кожны
прыход жанчыны ўплывае не толькі на погляды і
характар мужчыны, але і мяняе характар яго
ўчынкаў. Дзеля яе хочацца быць лепшым ці
горшым. Яна прымушае думаць пра яе, а
значыць нешта нараджаць. Гэта той выпадак,
калі мужчына таксама нараджае…
Што тычыцца мяне, дык я ўпершыню
закахаўся рана, як, відаць і большасць творчых
людзей. І закахаўся, зразумела, у жанчыну
старэйшую за сябе, недасягальную, і хутчэй за
ўсё не мог спадзявацца на ўзаемнасць. Але ў
той безнадзейнай закаханасці і ёсць высокая
паэзія. Я думаю, што ва ўсе часы паэтаў у
значнай ступені рабілі паэтамі жанчыны. У
кожнага была свая Керн: у Данте – Беатрычэ, у
Петраркі – Лаура, у Купалы – Мядзёлка, у
Куляшова – Алеся…»
«Прысніся,
Прысніся,
Прысніся!» –
Прасіў і маліў
Я ў юнацтве Ядвісю.
“З’явіся,
З’явіся,
З’явіся!” –
Шукаў і гукаў
Я паненку Ядвісю.
Я чуў яе крокі,
Я чуў яе голас,
Як Бог, малады,
Яе выдумаў Колас.
Выдумаў Колас,
Каб я напрадвесні
У снах яе лашчыў
І песціў у песні.
Алесь Пісьмянкоў
Што такое ЮНАЦТВА у разуменні паэта?
Як гэта хораша – юнацтва!
Ў юнацтве сонечныя дні,
Ў юнацтве – толькі брацтва,
Святло надзей і чысціні.
Усплёскі хваль.
Ружовы ветразь.
Яшчэ ні кропелькі невер’я,
Яшчэ ні ў чым не вінават.
Разлік пачуццяў не халодзіць –
Усходзіць ранак залаты…
Юнацтва – мёд, і ў гэтым мёдзе
Яшчэ не чутна гаркаты.
Кажуць, што чалавек павінен у сваім жыцці пабудаваць дом,
выхаваць сына і пасадзіць сад. Ці ўсё гэта удалося паэту
Алесю Пісьменкову?
ШКАДАВАННЕ
Я кнігу ўсё-ткі напісаў,
Сыноў двух ясных нарадзіў,
Але, народжаны ў лясах,
Дасюль свой сад не пасадзіў.
Ды што там лес, ну хоць бы
сад!
Як бацька некалі,
Як брат…
І толькі часам па вясне,
Калі туманіцца пагляд,
Тады і мне ў ружовым сне
Шуміць мой лес,
Цвіце мой сад.
“Не сябраваць з Пісьмянковым было проста немагчыма.
Добразычлівасць, неверагодны аптымізм і ўменне бачыць
жыццё ў гумарыстычных фарбах неяк адразу падкуплялі.
Здаралася. Алесь чытаў уголас вершы, як я пазней
зразумела, якія былі напісаны нядаўна або напярэданні
ноччу. Яго цікавіла думка слухача, уражанне… Такі давер не
мог не кранаць. А гэты густы, “дыякаўскі”бас гучаў так
сакавіта, з раскатамі! Вочы трохі прыжмураныя, з хітрынкай,
пшанічныя вусы натапыраны…” – так успамінае пра паэта
пісьменніца Таццяна Мушынская.
З вялікай павагай, любоўю, удзячнасцю
успамінаюць пра Алеся і ўсе яго шматлікія сябры. Гэтыя
успаміны ўвайшлі ў апошнюю кнігу паэта “Думаць вершы”.
Ён павінен быў прынесці ў выдавецтва набор гэтай кнігі 26
красавіка, але не паспеў. Кніга выйшла ў свет пасля смерці
паэта, і змяшчае яна у сабе акрамя твораў Пісьмянкова -
успаміны аб ім яго сяброў. Раздзел называецца “Не
знікай…” Тут змешчаны успаміны Навума Гальпяровіча,
Міколы Шабовіча, Эдуарда Акуліна, Васіля Зуёнка, Леаніда
Дранько-Майсюка і многіх іншых вядомых пісьменнікаў.
Алесь Пiсьмянков
Алесь Пiсьмянков
Алесь Пiсьмянков
Алесь Пiсьмянков

More Related Content

What's hot

Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022bntulibrary
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»Татьяна Слонская
 
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайнеbibibstu
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. КоласаНадежда Прокопова
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Таиса Покатович
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)Таиса Покатович
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча kulturanovCBS
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годssuser35db48
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechowIrina
 
Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюVictori_otd
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіbibibstu
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуkulturanovCBS
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаADL94
 
Грюнвальд
ГрюнвальдГрюнвальд
Грюнвальдbntulibrary
 

What's hot (20)

Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
 
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 
Bel.knigi 16
Bel.knigi 16Bel.knigi 16
Bel.knigi 16
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маю
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
 
Грюнвальд
ГрюнвальдГрюнвальд
Грюнвальд
 

Similar to Алесь Пiсьмянков

Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііМаксім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііADL94
 
Мілы сэрцу горад
Мілы сэрцу горадМілы сэрцу горад
Мілы сэрцу горадBibliograf1
 
Шарковщина литературная
Шарковщина литературнаяШарковщина литературная
Шарковщина литературнаяssuser5e95d7
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевичzhanna2112
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўняT_A_MIL
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўняT_A_MIL
 
биография клевко
биография клевкобиография клевко
биография клевкоNa_Ni
 
Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаПётр Ситник
 
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧАХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧАADL94
 
Прэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічПрэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічADL94
 
Биография Клевко
Биография КлевкоБиография Клевко
Биография КлевкоNa_Ni
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевічander_temp
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўssuser35db48
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.ssuser35db48
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год novgimn
 
літатартурная газета сш 12
літатартурная газета сш 12літатартурная газета сш 12
літатартурная газета сш 12Kat3303
 
Падарожжа па вянку
Падарожжа па вянкуПадарожжа па вянку
Падарожжа па вянкуADL94
 

Similar to Алесь Пiсьмянков (20)

Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііМаксім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
 
Мілы сэрцу горад
Мілы сэрцу горадМілы сэрцу горад
Мілы сэрцу горад
 
Шарковщина литературная
Шарковщина литературнаяШарковщина литературная
Шарковщина литературная
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
биография клевко
биография клевкобиография клевко
биография клевко
 
Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная Івацэвіччына
 
Паэтэса палескага краю
Паэтэса палескага краюПаэтэса палескага краю
Паэтэса палескага краю
 
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧАХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
 
Прэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічПрэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім Багдановіч
 
Биография Клевко
Биография КлевкоБиография Клевко
Биография Клевко
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
Maksim Bogdanovich
Maksim BogdanovichMaksim Bogdanovich
Maksim Bogdanovich
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
 
літатартурная газета сш 12
літатартурная газета сш 12літатартурная газета сш 12
літатартурная газета сш 12
 
Падарожжа па вянку
Падарожжа па вянкуПадарожжа па вянку
Падарожжа па вянку
 

More from Фундаментальная библиотека БГУ

Фундаментальная библиотека БГУ: 95 лет служения университетскому образованию
Фундаментальная библиотека БГУ: 95 лет служения университетскому образованиюФундаментальная библиотека БГУ: 95 лет служения университетскому образованию
Фундаментальная библиотека БГУ: 95 лет служения университетскому образованиюФундаментальная библиотека БГУ
 
ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ ВУЗОВСКИХ БИБЛИОТЕК В УСЛОВИЯХ РАЗВИВАЮЩЕГОСЯ ОТКРЫТОГО ДОСТУПА ...
ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ ВУЗОВСКИХ БИБЛИОТЕК В УСЛОВИЯХ РАЗВИВАЮЩЕГОСЯ ОТКРЫТОГО ДОСТУПА ...ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ ВУЗОВСКИХ БИБЛИОТЕК В УСЛОВИЯХ РАЗВИВАЮЩЕГОСЯ ОТКРЫТОГО ДОСТУПА ...
ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ ВУЗОВСКИХ БИБЛИОТЕК В УСЛОВИЯХ РАЗВИВАЮЩЕГОСЯ ОТКРЫТОГО ДОСТУПА ...Фундаментальная библиотека БГУ
 
Повышение эффективности деятельности университетских библиотек Беларуси на ос...
Повышение эффективности деятельности университетских библиотек Беларуси на ос...Повышение эффективности деятельности университетских библиотек Беларуси на ос...
Повышение эффективности деятельности университетских библиотек Беларуси на ос...Фундаментальная библиотека БГУ
 
Актуализация статистических показателей деятельности УВО РБ
Актуализация статистических показателей деятельности УВО РБАктуализация статистических показателей деятельности УВО РБ
Актуализация статистических показателей деятельности УВО РБФундаментальная библиотека БГУ
 
Система «Антиплагиат.ВУЗ»: новые возможности повышения качества высшего образ...
Система «Антиплагиат.ВУЗ»: новые возможности повышения качества высшего образ...Система «Антиплагиат.ВУЗ»: новые возможности повышения качества высшего образ...
Система «Антиплагиат.ВУЗ»: новые возможности повышения качества высшего образ...Фундаментальная библиотека БГУ
 

More from Фундаментальная библиотека БГУ (13)

И в Слове горит свет...
И в Слове горит свет...И в Слове горит свет...
И в Слове горит свет...
 
3D-печать в ФБ БГУ
3D-печать в ФБ БГУ3D-печать в ФБ БГУ
3D-печать в ФБ БГУ
 
Электронная библиотека БГУ
Электронная библиотека БГУЭлектронная библиотека БГУ
Электронная библиотека БГУ
 
Фундаментальная библиотека БГУ: 95 лет служения университетскому образованию
Фундаментальная библиотека БГУ: 95 лет служения университетскому образованиюФундаментальная библиотека БГУ: 95 лет служения университетскому образованию
Фундаментальная библиотека БГУ: 95 лет служения университетскому образованию
 
ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ ВУЗОВСКИХ БИБЛИОТЕК В УСЛОВИЯХ РАЗВИВАЮЩЕГОСЯ ОТКРЫТОГО ДОСТУПА ...
ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ ВУЗОВСКИХ БИБЛИОТЕК В УСЛОВИЯХ РАЗВИВАЮЩЕГОСЯ ОТКРЫТОГО ДОСТУПА ...ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ ВУЗОВСКИХ БИБЛИОТЕК В УСЛОВИЯХ РАЗВИВАЮЩЕГОСЯ ОТКРЫТОГО ДОСТУПА ...
ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ ВУЗОВСКИХ БИБЛИОТЕК В УСЛОВИЯХ РАЗВИВАЮЩЕГОСЯ ОТКРЫТОГО ДОСТУПА ...
 
Повышение эффективности деятельности университетских библиотек Беларуси на ос...
Повышение эффективности деятельности университетских библиотек Беларуси на ос...Повышение эффективности деятельности университетских библиотек Беларуси на ос...
Повышение эффективности деятельности университетских библиотек Беларуси на ос...
 
Актуализация статистических показателей деятельности УВО РБ
Актуализация статистических показателей деятельности УВО РБАктуализация статистических показателей деятельности УВО РБ
Актуализация статистических показателей деятельности УВО РБ
 
МОБИЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА ЛитРес: ОДИН КЛИК ДО КНИГ!
МОБИЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА  ЛитРес: ОДИН КЛИК  ДО КНИГ!МОБИЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА  ЛитРес: ОДИН КЛИК  ДО КНИГ!
МОБИЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА ЛитРес: ОДИН КЛИК ДО КНИГ!
 
Система «Антиплагиат.ВУЗ»: новые возможности повышения качества высшего образ...
Система «Антиплагиат.ВУЗ»: новые возможности повышения качества высшего образ...Система «Антиплагиат.ВУЗ»: новые возможности повышения качества высшего образ...
Система «Антиплагиат.ВУЗ»: новые возможности повышения качества высшего образ...
 
Памяти отцов и дедов
Памяти отцов и дедовПамяти отцов и дедов
Памяти отцов и дедов
 
Опыт БГУ по формированию электронной библиотеки
Опыт БГУ по формированию электронной библиотекиОпыт БГУ по формированию электронной библиотеки
Опыт БГУ по формированию электронной библиотеки
 
Библиотека глазами отдела автоматизации
Библиотека глазами отдела автоматизацииБиблиотека глазами отдела автоматизации
Библиотека глазами отдела автоматизации
 
Учебные пособия прошлого:математика
Учебные пособия прошлого:математикаУчебные пособия прошлого:математика
Учебные пособия прошлого:математика
 

Алесь Пiсьмянков

  • 2. Алесь Уладзіміравіч Пісьмянкоў (1957 – 2004) Аўтар кніг паэзіі: “Белы камень”, “Чытаю зоры”, “Планіда”, “Вешы”, “Журавель над студняй”, “Я не памру пакуль люблю”; для дзяцей: “Заўзятары”, “Ласуны-веселуны”, “Мы з братам” і пасмяротнай кнігі “Думаць вершы” Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
  • 3. Жыццёвы лёс Алеся Пісьмянкова, аднаго з самых яркіх сучасных паэтаў, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола і Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова, цудоўнага адкрытага і шчырага чалавека аказаўся не доўгім, але чытаючы яго вершы, літаратурныя эсэ, адчуваеш, “так, гэта тая літаратура, якая дае жыцёвые сілы, якая напаўняе любоўю да жыцця, гэта тая літаратура, якая павінна жыць вечна”.
  • 4. Што значыць вечна? На гэта пытанне нам адкажа сам паэт Алесь Пісьмянкоў ПРА ВЕЧНАЕ Кажуць, быў я аблашчаны доляй, Хоць мой дом не мінала бяда: Я па мёртвых паплакаў даволі, А жывых яшчэ болей шкада. Бо мы ўсе на зямлі гэтай госці, Не забавімся мы на зямлі, І калі я пакрыўдзіў кагосьці, То і мне тая рана баліць. Нам усім не хапае спагады, І любові жывым не стае… Нам адпушчана так небагата, Што й грахі не замоліш свае.
  • 5. ЗАМЕСТ АЎТАБІЯГРАФІІ Мой прадзед быў скрыпач – Ён выкрасаў і смех, і плач. А дзед у пчолах ведаў толк, Як сёння рэдка знае хто. І ў бацькі рэдкі дар – Сваёй зямлі ён гаспадар. А я – ні граць, ані – араць, Хоць крычма закрычы! Каб існаванне апраўдаць, Я вершы крэмзаю ўначы. Я расказаць хачу пра род, Пра вечны клопат на сяўбе… Пра іх пішу каторы год, Пра іх і пра сябе. Алесь Пісьмянкоў
  • 6. “Многія пытаюцца: ці сапраўднае прозвішча? Пісьмянкоў, Пісьмянок. Занадта літаратурнае. Можа, гэта псеўданім? “Сапраўднае. Даронае прадзедам і Богам”. У двадцацігадовым узросце паэт напісаў баладу роду, якая пачынала сабою першую кніжку паэта “Белы камень”. Дзед, раскажы баладу роду, Што ні кажы, ты – старажыл … З Дняпра наш продак родам, З зямлі Машэк, з зямлі Вашчыл. Гарачы норавам і сэрцам, Як люд у нашай старане, Вачэй радзіміцкіх азерцы, Крыху гарэзінкі на дне. Любіў жыццё ён больш чым Бога, Як мёд, піў вусны маладзіц. Яго жыццёвыя дарогі Працялі стрэлы навальніц. Хоць плугам трызнілі далоні, Ды не ржавеў ягоны меч, – З ліхім іржаннем неслі коні Яго праз вогнішча і смерць. Калі ў крывавы час напасцяў Край бараніў ад груганоў, Прымусіў многіх косці скласці … Зірні, брат, колькі курганоў! З пяром і граматай у згодзе Ён жыў. І незнарок, Казалі, князь пры ўсім народзе Яму імя даў – Пісьмянок. Ён і пачаў баладу роду, Вянец ён першы залажыў З Дняпра наш продак родам, З зямлі Машэкаў і Вашчыл! Курганы моўчкі спяць на ўлонні, Даўно ў музеі лук і меч… А мне ўсё сняцца тыя коні, Што неслі продкаў цераз смерць.
  • 7. “Мае бабка і дед былі выдатныя апавядальнікі. Самую звычайную гісторыю умелі распавесці займальна і цікава. Не была ім чужая і паэзія: многія вершы Якуба Коласа і Някрасава ведалі напамяць. Помніцца, адзін наш паэт расказываў, як ён выдаў першую кніжку і падарыў яе сваей маці. Маці была непісменная і каб лепш захаваць сынаў дарунак, схавала яго ў пячорку. Я тады паспачуваў паэту, але недзе ў глыбіні душы ў мяне варухнулася цёплая радасць – мая першая кніжка “Белы камень” у дзедавай хаце заўсёды ляжала пад абразамі. …Адказнасць перад продкамі ніколі не давала мне пакою.”
  • 8. Мы усе адчуваем сваю сувязь з продкамі, з Радзімай. Паэты адчуваюць яе асабліва. Адказнасць перад імі, удзячнасць і любоў перапаўняюць душу. Лістотаю залатою Верасень выслаў ганак. Антонаўкай, Сырадоем, Бульбаю маладою Пахне крамяны ранак. І нечым амаль забытым, Даўнім, Сваім, Вясковым, Падыхаў – і ты ўжо сыты, Духам святым здаровы. За водар нязводна-родны Дзякуй табе, Айчына! О, колькі сыноў залётных Ты, як мяне, лячыла…
  • 9. Прысніліся словы Прысніліся словы І голас матулі. І чыстым, вясковым Маленствам дыхнулі: Аерам і мятай, Гародам у росах, Квітнеючым садам, Духмяным пакосам, Палянай сунічнай, Ракой і азерцам, Той самай крыніцай З тым самым вядзерцам. Алесь Пісьмянкоў
  • 10. У роднай вёсцы ёсць жывая вада «Кожны прыезд на малую радзіму гэта шчымлівае спатканнем з маладосцю. Дзе б я ні быў мяне заўсёды цягнула у вёску Бялынкавічы Касцюковічскага раёна да маіх бацькоў. “Вялікая наша вёска, прыгожая. Ёсць рачулка, якая называецца Бесядзь, дзякуючы Куляшову, яна стала своесаблівым сімвалам паэзіі. Рэчка чыстая раней была, празрыстая, празрыстая, нават відаць, як рыба ходзіць. З-за варункаў, звязаных з Чарнобылем, зараз трэцяя частка раёна засыпана радыяцыяй. Раней пілі проста з ракі ваду, зараз гэта небяспечна, хоць вада па-ранейшаму чыстая. … Канечне, у вольны час я заўсёды там. Раней, як сыходзіў на станцыі Бялынкавічы, звычайна ішоў дахаты хвілін 30-40, хоць там хады недалёка: тут сядзеў Сцяпан, тут сядзеў Іван, далей яшчэ нехта».
  • 11. Вада. На строме сосны. У збажыне задумны гай. Любіць бы вечна гэты край. Журботны. Родны. Росны. Любіць высокія аблокі, Ад гора горкую зямлю… Любіць прызначана мне лёсам: Я не памру, Пакуль Люблю. Алесь Пісьмянкоў
  • 12. На мосце праз раку, нібы праз час Бялынкавічы Малюю – Мілую Радзіму малую: Закутую рэчку, Лясное мястэчка. Малюю старанна Сярэбраны ранак, Сасоннік, алешнік, Рабіну, канешне ж, З адвечнай самотай На сінім сумёце. Вось дом Пад бярозай, Вось дым На марозе, Вось след Каля брамы: МАМА…
  • 13.
  • 14.
  • 15. Праз столькі зім, праз столькі лет Мяне расчуліў саны след. Знаёмы след, звычайны след, Як гэты снег, як гэты свет. Як родны дом, замшэлы дах, Айчыны дым – радзімы пах… Куды бяжыць, куды вядзе, Дзе абрываецца ён, дзе? Бяжыць праз лес, крычыць праз лёс, Каб чысціню я ў сэрцы нёс. …Праз век ракет Нёс санны след. Алесь Пісьмянкоў
  • 16. КРЫНІЦА У радзінным краі, У зялёным гаі Буду раны гаіць. Там крыніца адна Нават ноччу відна Аж да самага дна. Туды прадзед хадзіў, Дзед душу маладзіў, Бацька сум саладзіў. Яна ж мкне ўсё, імкне, Срэбра свеціць на дне – Яго хопіць і мне Алесь Пісьмянкоў
  • 17. НАСТАЛЬГІЯ ПА ІДЫЛІІ Якая позняя вясна, Якое доўгае чаканне! Мне ноччу сніцца баразна, Шпаком разбужанае ранне І бацькам выбелены сад. Пад белай яблынькаю – грады. У маці ясніцца пагляд: Яна высаджвае рассаду. Якое простае жыццё Для выпадковага пагляду! А тут не побыт, тут – быццё, Яго высокая улада. Мне сніцца выбелены сад, О, каб вярнуць той кадр назад! Алесь Пісьмянкоў
  • 18. Алесь Пісьмянкоў Адразу пасля заканчэння сярэдняй школы будучы пісьменнік з’ехаў з роднай вёскі ў сталіцу вучыцца. Паступіў і паспяхова закончыў філалагічны факультэт БДУ. Потым працаваў, ізноў жа ў Мінску, у штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Полымя”, потым быў галоўным рэдактарам “ЛІМа”. Апошнія гады галоўным рэдактарам часопіса “Вожык”. І ўвесь гэты час родная вёска не адпускала яго.
  • 19. “Паэзія А. Пісьмянкова не можа не выклікаць захаплення – піша Алесь Марціновіч. – Калі хто і паставіцца абыякава да створанага ім, дык толькі той, хто ў прыгожым пісьменстве нічога не разумее” ЛЮТЫ Люты ў валёнкі абуты, Апрануты люты ў кажух. Люты спрабуе на лютні Апошні акорд завірух. Чуеце лютага лютню? У лютага слых абсалютны.
  • 20. ЛІПЕНЬ Узмакрэлы і босы, Бронзавы ад загару, Стомлены сенакосам, Ліпень прылёг памарыць. Мёдам на ўсю Еўропу Пахнуць стагі і копы. Алесь Пісьмянкоў
  • 21. Вечар вынырнуў нясмела, Цені чорныя кладзе. Сонца яблыкам паспелым Хутка ў Бяседзь упадзе. Вінны водар б’е ў скроні, Спелых яблык хмеліць пах. Уздыхаюць сумна коні На мядовых берагах. У туманы клічуць сосны, Нібы мачты караблёў. Толькі мне збірацца позна – Я ўжо сэрца раскалоў. І, відаць, невыпадкова Боллю сціснулі ціскі: Я не той, не свой, вясковы І зусім не гарадскі. Ёсць ў яго радках штосьці Ясенінскае. І не толькі ў інтанацыі, – піша Алесь Марціновіч, - як і Ясенін, Пісьмянкоў пастаянна знаходзіўся на ростанях. Баяўся стаць не сваім для вёскі, ды шмат у чым чужым адчуваў сябе і ў горадзе.”
  • 22. Неба вымытага просінь. Ветрык лес не ўскалыхне. Як ласкавы доктар, восень Арытмію лечыць мне: “Беражы сябе ад трансаў, Прэч трывогі ўсе гані! Ды забудзь грамадскі транспарт – Лепей ездзі на кані. Ці хадзі па сцежках лета Аж да стомы у нагах. Без білета на балеты На пакошаных лугах. Пі, як продак піў, – з крынічкі, (Кожнай кропляй даражы!), Ноч застане ў маладзічкі – Бульбу выбраць памажы …” Я хадзіў па сцежках лета, Я шукаў гаючых слоў. На бусліных быў балетах – Толькі мала ўжо буслоў. І вады жывой, салодкай, Я шукаў, відаць, дарма Тых крыніц, што зналі продкі, На зямлі даўно няма. Халадзелі ў небе знічкі, А душу вярэдзіў страх… Не спаткаў я маладзічку – Маладзічкі ў гарадах. Алесь Пісьмянкоў
  • 23. “Амаль ніколі не пішу – я запісваю. Паэты добра ведаюць, што часта першыя строфы прыходзяць самі, яны нараджаюцца лёгка, без усякай натугі, і дыханне іхняе натуральнае і нязмушанае. Яны як падарунак ад Бога. Іншы раз нават здаецца, што да іхняга з’яўлення на гэты свет ты не маеш ніякага дачынення. Проста табе быў голас аднекуль адтуль, і ты яго ўсяго толькі паслухаў ды запісаў на чысты аркуш паперы. … Я ніколі не пісаў вершаў – я іх думаў”.
  • 24. Вершы могуць здарацца, Вершы могуць прысніцца, Могуць плакаць, смяяцца, Крычаць і маліцца. Вершы могуць забыцца, У куточак забіцца, Замаўчаць, затаіцца, Каб аднойчы адбыцца. І збыцца. Алесь Пісьмянкоў
  • 25. ГЕНІЯЛЬНАЯ ЗДАГАДКА Час гусінага пяра Шмат пакінуў нам дабра. Хоць рыпелі нашы пёры, Сталі класікаю творы. А цяпер ляціш на хутар І адразу – за камп’ютэр. А ў тых пёрах у гусіных, Кажуць, процьма вітамінаў, І, відаць, не без карысці Іх любіў сам Пушкін грызці Алесь Пісьмянкоў
  • 26. Я на мора Не паеду, А паеду Лепш да дзеда. Лепш У дзеда Усёведа Пагасцюю Гэта лета. Там Любімы мой бярэзнік, Там Чакае Боб-гарэзнік, Там Кузьма – мой кот вучоны – Лічыць Лапкаю вагоны. Алесь Пісьмянкоў
  • 27. У кожнага свая Керн... «Жанчына ў наша жыццё прыходзіць нечакана, як і верш. І абсалютна натуральна, што кожны прыход жанчыны ўплывае не толькі на погляды і характар мужчыны, але і мяняе характар яго ўчынкаў. Дзеля яе хочацца быць лепшым ці горшым. Яна прымушае думаць пра яе, а значыць нешта нараджаць. Гэта той выпадак, калі мужчына таксама нараджае… Што тычыцца мяне, дык я ўпершыню закахаўся рана, як, відаць і большасць творчых людзей. І закахаўся, зразумела, у жанчыну старэйшую за сябе, недасягальную, і хутчэй за ўсё не мог спадзявацца на ўзаемнасць. Але ў той безнадзейнай закаханасці і ёсць высокая паэзія. Я думаю, што ва ўсе часы паэтаў у значнай ступені рабілі паэтамі жанчыны. У кожнага была свая Керн: у Данте – Беатрычэ, у Петраркі – Лаура, у Купалы – Мядзёлка, у Куляшова – Алеся…»
  • 28. «Прысніся, Прысніся, Прысніся!» – Прасіў і маліў Я ў юнацтве Ядвісю. “З’явіся, З’явіся, З’явіся!” – Шукаў і гукаў Я паненку Ядвісю. Я чуў яе крокі, Я чуў яе голас, Як Бог, малады, Яе выдумаў Колас. Выдумаў Колас, Каб я напрадвесні У снах яе лашчыў І песціў у песні. Алесь Пісьмянкоў
  • 29. Што такое ЮНАЦТВА у разуменні паэта? Як гэта хораша – юнацтва! Ў юнацтве сонечныя дні, Ў юнацтве – толькі брацтва, Святло надзей і чысціні. Усплёскі хваль. Ружовы ветразь. Яшчэ ні кропелькі невер’я, Яшчэ ні ў чым не вінават. Разлік пачуццяў не халодзіць – Усходзіць ранак залаты… Юнацтва – мёд, і ў гэтым мёдзе Яшчэ не чутна гаркаты.
  • 30. Кажуць, што чалавек павінен у сваім жыцці пабудаваць дом, выхаваць сына і пасадзіць сад. Ці ўсё гэта удалося паэту Алесю Пісьменкову? ШКАДАВАННЕ Я кнігу ўсё-ткі напісаў, Сыноў двух ясных нарадзіў, Але, народжаны ў лясах, Дасюль свой сад не пасадзіў. Ды што там лес, ну хоць бы сад! Як бацька некалі, Як брат… І толькі часам па вясне, Калі туманіцца пагляд, Тады і мне ў ружовым сне Шуміць мой лес, Цвіце мой сад.
  • 31. “Не сябраваць з Пісьмянковым было проста немагчыма. Добразычлівасць, неверагодны аптымізм і ўменне бачыць жыццё ў гумарыстычных фарбах неяк адразу падкуплялі. Здаралася. Алесь чытаў уголас вершы, як я пазней зразумела, якія былі напісаны нядаўна або напярэданні ноччу. Яго цікавіла думка слухача, уражанне… Такі давер не мог не кранаць. А гэты густы, “дыякаўскі”бас гучаў так сакавіта, з раскатамі! Вочы трохі прыжмураныя, з хітрынкай, пшанічныя вусы натапыраны…” – так успамінае пра паэта пісьменніца Таццяна Мушынская. З вялікай павагай, любоўю, удзячнасцю успамінаюць пра Алеся і ўсе яго шматлікія сябры. Гэтыя успаміны ўвайшлі ў апошнюю кнігу паэта “Думаць вершы”. Ён павінен быў прынесці ў выдавецтва набор гэтай кнігі 26 красавіка, але не паспеў. Кніга выйшла ў свет пасля смерці паэта, і змяшчае яна у сабе акрамя твораў Пісьмянкова - успаміны аб ім яго сяброў. Раздзел называецца “Не знікай…” Тут змешчаны успаміны Навума Гальпяровіча, Міколы Шабовіча, Эдуарда Акуліна, Васіля Зуёнка, Леаніда Дранько-Майсюка і многіх іншых вядомых пісьменнікаў.